Пры затрыманні кіроўцы «Аўдзі», які зладзіў гонкі з інспектарамі па сталіцы, супрацоўнікі ДАІ дзейнічалі правамерна. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.
«Перакананы, што супрацоўнікі дзейнічалі правамерна (гэта само сабой зразумела, ацэнка гэтаму дадзена) і досыць прафесійна, бо ніхто не пацярпеў, а гэта самае галоўнае», — падкрэсліў Ігар Шуневіч.
Міністр адзначыў, што закон дазваляе выкарыстоўваць зброю для спынення транспартнага сродку, калі кіроўца не падпарадкоўваецца законным патрабаванням аб спыненні і яго дзеянні ствараюць рэальную пагрозу жыццю або здароўю грамадзян.
«Супрацоўнікі ДАІ, якія, дарэчы, вельмі сур'ёзна падрыхтаваны для такіх выпадкаў, у асноўнай сваёй масе дзейнічаюць, на мой погляд, вельмі ўзважана і прадумана, нягледзячы на крытычнасць сітуацыі. І самае галоўнае, што наступствы гэтых дзеянні заўсёды дастаткова прымальныя, — сказаў міністр. — Закон дазваляе прымяняць зброю, каб спыніць гэты транспартны сродак, але ў горадзе гэта рабіць патэнцыйна небяспечна. Мы заўсёды зыходзім з таго, што ёсць апошні шанец, апошняя надзея, што той, каго пераследуюць, апамятаецца, спыніцца, здасца на літасць уладам і не будзе пагаршаць сітуацыю».