У Быхаўскім раёне ў жняярку камбайна, які ўбіраў кукурузу, трапіў мужчына. Ён памёр, паведамляе Следчы камітэт.

Фото: sk.gov.by

Фота: sk.gov.by.

Увечары 21 верасня на полі каля вёскі Дабужа Быхаўскага раёна ішла ўборка кукурузы. Трактарыст-машыніст смяротна траўмаваў жняяркай камбайна 82-гадовага мясцовага жыхара.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «прычыненне смерці па неасцярожнасці». Следчыя працягваюць высвятляць абставіны здарэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0