У міліцыю звярнуўся 33-гадовы жыхар Баранавічаў. Ён распавёў, што два гады таму яго 36-гадовы знаёмы з Ляхавічаў пазычыў у яго пад распіску 200 мільёнаў недамінаваных рублёў (20 тысяч па новым курсе). Грошы ён абяцаў вярнуць да канца 2016 года, але пра доўг вырашыў забыць, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.
Жыхар Ляхавічаў заявіў міліцыі, што грошай не пазычаў, а пра распіску ўпершыню чуе. Для высвятлення асобы, якая напісала дакумент, прызначылі почырказнаўчую экспертызу, якая высветліла, што мужчына сапраўды распісаўся ў атрыманні грошай у доўг.