Лукашэнка атрымаў запрашэнне ўзяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны, у Парыжы ў лістападзе. Пра гэта на сустрэчы з журналісткамі «Белсата» Вольгай Чайчыц і Ларысай Шчыраковай паведаміў дэпутат нацыянальнай асамблеі Францыі, прэзідэнт групы французска-беларускага сяброўства Крыстоф Лежэн. Інфармацыю Tut.by пацвердзіла і прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

«Запрашэнне ўзяць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах у Парыжы на імя прэзідэнта Беларусі, сапраўды, паступіла. Пра далейшыя дзеянні пакуль казаць заўчасна. Пытанне прапрацоўваецца з улікам графіка кіраўніка дзяржавы», — распавяла Наталля Эйсмант.

Фото: pixabay.

Фото: pixabay.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0