У міліцыю звярнулася 41-гадовая жыхарка Баранавіцкага раёна. Яна распавяла, што яе 15-гадоваму сыну ў сацыяльнай сетцы прыйшло паведамленне, што ён выйграў айфон. Арганізатар конкурсу напісаў хлопчыку, што за перасылку выйгрышу з Расіі ў Баранавіцкі раён трэба заплаціць.

З 16 ліпеня па 17 жніўня арганізатар конкурсу некалькі разоў пісаў хлопчыку, што павялічылася пошліна, таму за дастаўку трэба даплаціць. Маці падлетка адправіла грошы. Агулам жанчына перавяла 92 рублі. Але тэлефон падлетку так і не прыйшоў.

Распачалі крымінальную справу. Максімальнае пакаранне паводле ч. 1 арт. 209 КК Беларусі прадугледжвае тры гады пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?