У «Моладзі БНФ» быў абраны новы старшыня. Ім стаў Дзяніс Мандзік з Барысава.

Папярэдняя старшыня, Ганна Смілевіч, узначальвала моладзевую суполку менш за год. За гэты час яе паспелі адлічыць з Інстытута журналістыкі БДУ.

Ганна Смілевіч (злева) і Дзяніс Мандзік (справа). Фота: Белсат.

Чытайце: Старшыня «Моладзі БНФ» Ганна Смілевіч: Калі каму не падабаюцца мае бровы, хай на сабе эксперыментуюць!

«Моладзь БНФ» вырашыла змяніць працэдуру выбараў — цяпер права голасу маюць толькі сябры рады. Яны і абралі старшыню сярод трох прэтэндэнтаў — Дзяніса Мандзіка з Барысава, Максіма Бондара з Гродна і Ягора Сергіенкі з Мінска.

Намесніцай стала Лізавета Шумякова з Магілёва.