Раніцай серады ў Руднянскім вадасховішчы санаторыю «Сонейка» патанулі два хлопчыкі — 9 і 10 гадоў. Абодва праходзілі тут курс аздараўленьня, паведамляе «Інфа-Кур’ер».

Паводле папярэдніх зьвестак, пасьля заняткаў, каля 11-й раніцы, кампанія з чатырох дзяцей самавольна пакінула навучальны корпус і пабегла гуляць на бераг вадасховішча. На тонкі лёд выйшлі трое зь іх. Дзеці адышліся ад берага на 15 мэтраў і праваліліся ў ваду. На бяду, акурат у гэтым месцы дно вадасховішча рэзка ідзе ўглыбіню...

Хлопчык, што застаўся на беразе, пабег у санаторый па дапамогу. У той момант вяртаўся з гораду кіроўца санаторыю, пабачыў дзяцей у вадзе й кінуўся ратаваць. Ён даў рады выпіхнуць аднаго на бераг, а калі кінуўся за астатнімі, яго схапіла сутарга й ён ледзь не патануў сам. Яго выцягнулі работнікі санаторыю. Дваіх дзетак уратаваць не пасьпелі. Іх целы а палове на трэцюю дня дасталі вадалазы.

Адзін з загінулых хлопчыкаў — баранавіцкі, другі — менскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?