Валодзю
За небакрай або за край зямлі
Прасцей глядзець з вяршыні год маіх,
Згарэлі ўсе масты і караблі,
Палічаны даўно і крок, і ўздых.
Ты для мяне, каханы мой, зайграй.
Калі пайду з усіх сваіх вяршынь
За край зямлі, або за небакрай,
Ты мне, памерлай, музыку пакінь.
25.09.18
0
0
0
0
0
0