У пункце пропуску «Новая Гута» ўкраінка спрабавала даць беларускаму мытніку $20, каб выратаваць мужа ад адміністрацыйнага пакарання, а ў выніку стала фігурантам крымінальнай справы, паведамляюць ва УУС.

Сямейная пара перасякала ўкраінска-беларускую мяжу ў пункце пропуску «Новая Гута».

Мужчына не задэклараваў каштоўныя рэчы. Мытнікі вырашылі яго аштрафаваць. Жонка парушальніка прапанавала не афармляць пратакол, узамен паабяцала $20. Мытнікі выклікалі супрацоўнікаў міліцыі.

Жанчыну затрымалі і распачалі супраць яе крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0