Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне ў выходныя і замаразкі ў многіх раёнах краіны да мінус чатырох, сказалі БелТА ў Белгідрамеце.

У пятніцу раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Удзень будзе +13-18, на мяжы з Украінай да + 20.

У суботу стане халадней. У асобных раёнах, пераважна па ўсходзе, кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай па паўночным усходзе магчымы мокры снег.

Ноччу +1-8, пры праясненнях па паўночным усходзе Беларусі замаразкі да мінус 2. Днём усяго +7-13.

У нядзелю будзе без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны замаразкі да мінус 4, толькі месцамі тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за плюс 1-4 градусаў. Днём будзе +8-15 цяпла.

У панядзелак, 1 кастрычніка, будзе без ападкаў. Ноччу +1-8, месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе краіны, замаразкі да мінус 3. Днём будзе ад +11 па паўночным захадзе да +18 па паўднёвым усходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0