Зьмітра Кухлея, актывіста Руху за Свабоду, адміністрацыя прадпрыемства «Мастоўдрэў» пісьмова папярэдзіла, што кантракт зь ім, які мае скончыцца ў сьнежні, працягнуты ня будзе.

З 2000 году Зьміцер Кухлей працуе на «Мастоўдрэў» перакладчыкам з ангельскай мовы. Чаму зь ім не жадаюць працягваць кантракт, ніхто з адміністрацыі Зьмітру Кухлею не патлумачыў.

Сам Зьміцер мяркуе, што яму даводзіцца разьлічвацца за сваю актыўную палітычную дзейнасьць.

Падобная сытуацыя здарылася й летась. Тады да кіраўніка прадпрыемства зьвярнуўся Аляксандар Мілінкевіч, справа атрымала розгалас у СМІ, і кантракт працягнулі.

Зьміцер Кухлей — дэпутат Мастоўскага раённага савету. Дарэчы, ён адзіны прадстаўнік дэмакратычнай апазыцыі ў мясцовых Саветах Гарадзенскай вобласьці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?