Беларускае пасольства ў Атаве існуе з 1997 года, у Мінску дагэтуль па сумяшчальніцтве акрэдытаваны пасол Канады ў Варшаве, піша Радыё Свабода.

27 верасня ў Мінску праходзяць беларуска-канадскія палітычныя кансультацыі. Беларускую дэлегацыю на іх узначальвае намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, канадскую — памочніца намесніка міністра Стэфані Бэк.

«Упершыню за гісторыю беларуска-канадскіх дачыненняў у Менск прыехала дэлегацыя такога ўзроўню», — заявіў прэс- сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

У складзе канадскай дэлегацыі, акрамя супрацоўнікаў МЗС, прадстаўнікі апарата Тайнай рады Каралевы для Канады, пасольства Канады ў Польшчы, а таксама прадстаўнікі шэрагу канадскіх кампаній, у тым ліку такіх, як вытворца смартфонаў BlackBerry і авіябудаўнічая кампанія Bombardier.

У рамках візіту пройдзе першы Беларуска-канадскі дзелавы форум. Яго падрыхтавалі Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Канадзкая дзелавая асацыяцыя ў Расеі і Эўразіі.

Як паведамілі Свабодзе ў МЗС Беларусі, гэты візіт мае стаць і штуршком для адкрыцця пасольства Канады ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0