Як паведамляюць «Мінск-навіны», гісторыя разгарнулася ў адным з жылых дамоў на вул. Нёманскай. Мужчына гасцяваў у знаёмага, выкідваў смецце і выпадкова выпусціў ключы ад сваёй кватэры ў смеццеправод. Ён вырашыў дастаць іх самастойна і пачаў спускацца па смеццеправодзе з 9-га паверха. На ўзроўні 6-га паверха яму ўдалося дастаць страту, але самастойна выбрацца ён ужо не змог.

Ратавальнікі спусцілі страховачныя прылады і замацавалі іх на пацярпелым, папярэдне пашырыўшы адтуліну канала смеццеправода. Работнікам МНС удалося дастаць мужчыну. З папярэднім дыягназам «траўмы тазавых костак, галавы» яго шпіталізавалі. Вядома, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0