Прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова заявіла, што затрыманне начальніка ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя Людмілы Равуцкай не звязана з закупкай вакцыны «Эўпента», паведамляе БелТА.
Равуцкую падазраюць у атрыманні хабару.
«Названыя факты не звязаныя з правядзеннем працэдуры закупкі вакцыны «Эўпента», — звярнула ўвагу Юлія Ганчарова.
Паводле следства, падазраваная са студзеня 2015 года па сакавік 2018-га неаднаразова брала хабар.