Чэмпіянат Еўропы па футболе ў 2024 г. пройдзе ў Германіі. Пра гэта было вырашана сёння на выканкаме УЕФА.

Для заяўкі на правядзенне Еўра-2024 былі абраныя стадыёны ў 10 гарадах: Берліне, Мюнхене, Дортмундзе, Гельзенкірхене, Штутгарце, Гамбургу, Дзюсельдорфе, Кёльне, Лейпцыгу і Франкфурце-на-Майне.

Таксама за права правесці ЧЕ змагалася Турцыя.

Германія праводзіла чэмпіянат Еўропы ў 1988 г. і чэмпіянат свету ў 2006 г.

ЧЕ ў 2020 г. пройдзе ў 12 гарадах 11 краін (Лондан, Глазга, Дублін, Більбаа, Амстэрдам, Капенгаген, Мюнхен, Будапешт, Бухарэст, Рым, Баку, Санкт-Пецярбург). УЕФА пайшоў на такі крок з нагоды юбілею арганізацыі. Лёсаванне адборачнага турніру адбудзецца 2 снежня ў Дубліне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0