Дзень добры! Прыемна было паглядзець на сьвіслацкія краявіды вачыма Вашых журналістаў. Яны хіба, на жаль, не пацікавіліся ў мясцовых хоць пра што-небудзь. Напрыклад, пра тое, што сярэдняя школа ў Сьвіслачы мае ў наяўнасьці краязнаўчы музэй, якому сёлета споўнілася 10 гадоў. Чаго ў нашым музэі толькі ні ўбачыш! Дарэчы, менавіта мне (даруйце, але гэта адпавядае ісьціне ) належыць ініцыятыва наданьня «Дому Яцко» статуса гісторыка-культурнай каштоўнасьці. Гэта адбылася нарада якраз у сімбалічны дзень: 27.09.2005 - міжнародны дзень турызму, паводле праваслаўнай традыцыі - Узьвіжаньне Крыжа Гасподняга. Я якраз

сядзела ў настаўніцкай, чакаючы вынікаў, а сэрца адбівала:

Сьвіслач ідзе

Слухайце, слухайце, слухайце ўсе!
Сьвіслач ціхутка ідзе па расе,
Ногі стаўляе трывала на глебу,
Спадчынным, сутным, частуе ўсіх хлебам,
Поіць людзей водарам пахкае нівы,
Верачы ў тое, што будуць шчасьлівы.
Рэкамі чыстымі вабіць здалёку,
Каб сузіралі вакол ясным вокам:
Неба і сонца,травы і кветкі,
Пушчы, дубровы, балоты й палеткі,
Каб шанавалі заўжды прыгажосьць,
Помнячы вечнае: кожны з нас госьць.

27.09.2005

А пра Закон «Аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб’ектах» дзе я толькі ні згадвала. Напрыклад, часопіс «Мастацтва»(№3, 2004). Шмат артыкулаў у «Краязнаўчай». Колькі год запар працую над стварэньнем Цэнтра экалягічнай эстэтыкі ў в. Сьвіслач. Зараз пішам праект «Цэнтар экалягічнай эстэтыкі «Рагнеда». Дарэчы, яшчэ ў 1999 годзе зьвярталася да ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры». То была проста адпіска. Але я ўпартая і надта люблю Сьвіслач і Беларусь! Чаго жадаю і ўсім людзям... Любіце - і адкрыюцца незвычайныя скарбы! Посьпехаў у нашай агульнай справе захаваньня спадчыны і яе памнажэньня для нашчадкаў!

Да сустрэчы!

З павагай і жаданьнем супрацоўніцтва,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?