Жыхарка вёскі Бярозаўка ў Амурскай вобласці пазнала ў адным з падазраваных у атручванні Скрыпалёў свайго аднавяскоўца Анатоля Чапігу, паведамляе «Коммерсант».

The Insider і Bellingcat сцвярджаюць, што Анатоль Чапіга — гэта сапраўднае імя Руслана Башырава, якога Вялікабрытанія разам з «Сяргеем Пятровым» абвінаваціла ў атручванні Скрыпалёў.

Суразмоўцы выдання папрасілі не называць іх імёнаў. Жыхары Бярозаўкі, дзе працяглы час жыла сям'я Чапігі, кажуць, што бачылі Анатоля дзесяць гадоў таму. Але яны глядзелі і чыталі матэрыялы СМІ пра «Башырава».

«Гэта ён, Толя. Сто адсоткаў ён. Вочы чорныя амаль, і голас яго», — заявіла знаёмая Чапігі па школьных гадах.

Паводле яе слоў, Чапіга скончыў школу ў 1996 годзе і паступіў у Далёкаўсходняе вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча.

Іншая жыхарка Бярозаўкі сумняваецца, што на апублікаваных СМІ фотаздымках — яе зямляк. «Ён быў ужо амаль лысым, не вельмі падобны на гэтае фота, у яго адкрыты погляд быў, а тут як спадылба. Хоць вочы карыя», — заявіла жанчына. Паводле яе слоў, жыхары Бярозаўкі ведалі, што Чапіга на сакрэтнай службе ў гарачых пунктах.

Вяскоўцы таксама кажуць, што Анатоль Чапіга жанаты, у яго двое дзяцей. Не так даўно ў Бярозаўцы абмяркоўвалі навіну, што яго сям'і нібыта далі чатырохпакаёвую кватэру ў Маскве.

Чытайце таксама: Стала вядома сапраўднае імя «Башырава», ён атрымаў Героя Расіі за падзеі ва Украіне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0