Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з кантрабандай наркотыкаў Смаленскай мытні спынілі канал пастаўкі наркотыкаў з Беларусі ў Расію, паведамляе ТАСС.

Агульная вага канфіскаванай партыі наркотыкаў складае 10 кілаграмаў.

Канфіскавана 234 скруткі, дадаткова ўпакаваных у мяшкі, з забароненымі рэчывамі рознага аб'ёму і вагі. Яны знойдзены ў спецыяльна абсталяванай схованцы мікрааўтобуса.

Транспартам кіраваў грамадзянін Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0