У лесе каля вёскі Лозы Баранавіцкага раёна 23 верасня супрацоўнікі Баранавіцкага лясгаса затрымалі мужчын, якія незаконна секлі дубы і клёны, паведаміў Intex-press начальнік Баранавіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Ігар Загорскі.

— Жыхары горада Баранавічы прычынілі ўрон лясному фонду на суму 809 базавых велічынь (амаль 20 тысяч рублёў). На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група Баранавіцкага РАУС, матэрыялы па гэтай справе знаходзяцца ў яе на праверцы, — распавёў Ігар Загорскі.

Парушальнікам пагражае штраф альбо пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў з вяртаннем урону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0