Прачысьці мазгі! (Free Rainer)

Нямецка-аўстрыйская стужка пад лёзунгам «Твой тэлевізар маніць!» распавядае пра Райнэра, стваральніка нізкапробных тэлешоў. Ён малады ды пасьпяховы, прыгажун зь шыкоўнай кватэрай і маладой красуняй.

Ён заўжды пад наркотыкамі й ня дбае ні пра што, апроч самога сябе. Але што гэта — ён сядае ў сваю дарагую машыну й наўмысьля тараніць паліцэйскае аўто, пасьля ўразаецца ў яшчэ адну, дастае біту й пачынае малаціць ёй па сваёй жа машыне?

Рэйтынг Міжнароднай базы фільмаў (IMDB) — 6,8.

У фільме бярэ ўдзел зорка нямецкага кіно — Морыц Бляйбтрой.

Узроставае абмежаваньне — 16 гадоў.

Сэансы:
Чацьвер — 14:40, 19:00, 21:00 — у «Перамозе»
Пятніца — 19:00 — у «Аўроры»
Субота — 18:30, 21:00 — у «Цэнтральным»
Нядзеля — 18:30, 21:00 — у «Міры»

Чорнае сонца (Il sole nero)

Стужка знанага рэжысэра Кшыштафа Занусі. Агата і Манфрэдзі — шчасьлівыя маладажоны. Але сьмерць каханага мяняе ўсё ў жыцьці маладой жанчыны. Як і ўсе сыцылійцы, Агата лічыць афіцыйнае правасудзьдзе недастаткова справядлівым. Толькі помста дапаможа маладой удаве пераадолець горыч страты.

Рэйтынг Міжнароднай базы фільмаў (IMDB) — 5,2.

Узроставае абмежаваньне — 16 гадоў.

Сэансы:
Чацьвер — 19:00 — у «Аўроры»
Пятніца — 14:00 — у «Цэнтральным»
Субота — 18:30, 21:00 — у «Міры»
Нядзеля — 13:00, 15:00, 17:00, 19:00, 21:00 — у «Перамозе»

О’Хортэн (O’Horten)

Фільм, афіцыйная прэм’ера якога ў Расеі заплянаваная толькі на лета наступнага году. Чыгуначніку Оду Хортану прыйшоў час выпраўляцца на пэнсію. І тут пачынаюцца дзівосы: то ён праводзіць усю ноч пад ложкам маленькага хлопчыка, то выпадковы знаёмец прапануе яму пракаціцца на машыне па Осьлё, заплюшчыўшы вочы, то раптам сярод ночы Хортан ідзе скакаць на лыжах з трампліну.

Рэйтынг Міжнароднай базы фільмаў (IMDB) — 6,8.

Узроставае абмежаваньне — 16 гадоў.

Сэансы:
Чацьвер — 16:00 — у «Цэнтральным»
Пятніца — 18:30, 21:00 — у «Міры»
Субота — 13:00, 15:00, 17:00, 19:00, 21:00 — у «Перамозе»
Нядзеля — 19:00 — у «Аўроры»

Крык мурашоў (Scream of the Ants)

Іранскі фільм, дзе жанчына-верніца кахае атэіста, але ўсё ж яны бяруцца шлюбам. Пасьля вясельля яны вырашаюць правесьці мядовы месяц у Індыі й выпраўляюцца ў дарогу, насустрач прыгодам.

Рэйтынг Міжнароднай базы фільмаў (IMDB) — 6,5.

Узроставае абмежаваньне — 16 гадоў.

Сэансы:
Чацьвер — 18:30, 21:00 — у «Міры»
Пятніца — 15:00, 17:00, 19:00, 21:00 — у «Перамозе»
Субота — 19:00 — у «Аўроры»
Нядзеля — 19:00, 21:00 — у «Цэнтральным»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?