27 верасня ў 03:50 ратавальнікі Гомельскага гарадскога падраздзялення МНС выехалі на чыгуначны вакзал.
Тут трэба было дапамагчы 61-гадоваму жыхару Баранавічаў, у якога рука была заблакаваная ў металічным сядзенні.
Як тлумачаць ратавальнікі, з дапамогай гідраўлічнага інструмента руку ўдалося дастаць. Пенсіянеру нават не давялося звяртацца да медыкаў.


