• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
Фота 7 з 8
28.09.2018 / 11:46

Алесь Кіркевіч: Калі жыў у Львове, плакаў ад тугі. Бо за мяжой заўсёды будзеш чужым

Патомны гісторык і краязнаўца, калекцыянэр і журналіст з Горадні Алесь Кіркевіч — пра палітычнае мінулае і грамадзка-актыўнае сёньня ў працяг праекту Свабоды «Забытыя. Размова з героямі ўчорашніх дзён».

Любоў да Беларусі, яе гісторыі, мовы і культуры ў гарадзенца Алеся Кіркевіча — сямейная традыцыя. Ягоны дзед і цёзка Аляксандр Кіркевіч — вядомы ў Горадні гісторык, краязнавец і букініст, бацькі — выкладчыкі беларускай мовы і літаратуры.

«Дома велізарная бібліятэка — калі нешта праходзілі з гісторыі ці літаратуры, я браў і адразу прыносіў у школу на ўрок», — узгадвае Алесь.

Перапыніў адукацыю гісторыка-археоляга на другім курсе Горадзенскага ўнівэрсытэту ў 2008 годзе з уласнай ініцыятывы. «Калі выкладчык чытае лекцыю з паперкі і кажа спачатку «Ніка…» — перагортвае старонку і дачытвае «…рагуа», то чаму мяне могуць там навучыць?», — тлумачыць Алесь. Факультэт гісторыі і археалёгіі Львоўскага ўнівэрсытэту ён пакінуў, «бо пачаўся Майдан».

19-гадовы Кіркевіч узначаліў «Малады фронт» у Горадні ў 2008 годзе. Сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага стаў падчас выбараў у 2010 году. У калядны вечар таго году быў затрыманы каля сьцен турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску і зьняволены на 10 содняў адміністрацыйнага арышту — за акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі, якія прымалі ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 году.

Ажаніўся пасьля выхаду з турмы ў студзені 2011 году. А праз тыдзень яго зноў затрымалі ў Горадні ды зьвінавацілі ва ўдзеле ў так званых масавых непарадках на плошчы Незалежнасьці.

Алесь Кіркевіч падчас суду ў справе «аб масавых беспарадках»

Чатыры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму — такі прысуд Алесю Кіркевічу вынесла судзьдзя Кастрычніцкага раёну Менску Ала Булаш. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

Сем месяцаў зьняволеньня адбываў у турме Наваполацку. Вызвалены ў верасьні 2011 паводле адпаведнага распараджэньня Лукашэнкі. У той жа месяц яго аштрафавалі за раздачу ўлётак пра «Маўклівыя акцыі пратэсту» ў Горадні.

Дыплём ляўрэата прэміі Францішка Аляхновіча за 2013 год Алесь Кіркевіч атрымаў за эсэ «Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філасофія турэмнага дворыка» і кнігу «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых». Піша вершы, малюе шаржы і карыкатуры.

Працаваў на чыгунцы, у рэклямнай агенцыі, цяпер — журналіст-фрылянсэр. Займаецца археалёгіяй, калекцыянуе антыкварныя рарытэты беларускай даўніны, працуе з музэямі.

Разьведзены, жыве ў Горадні, часта бывае ў Менску. Удзелу ў палітычным жыцьці не прымае з 2012 году.

«Расчараваўся ў палітычных лідэрах»

— З партыяў і рухаў выйшлі, палітычную дзейнасьць спынілі. Прычына — рэпрэсіі?

— Не. Ня будзеш жа ў «Маладым фронце» да 30 гадоў заставацца. Але там мы прымалі прысягу на вернасьць Беларусі — любіць і служыць радзіме. Прысязе я ня здрадзіў і па сёньня, думаю, што вялікая колькасьць моладзі, якая прайшла праз «Малады фронт», таксама служыць Беларусі — кожны на сваім месцы.

Адзіная праблема, што ад «Маладога фронту» не было наступнай прыступкі — партыі ці арганізацыі, якая магла бы фармаваць больш дарослых людзей і дзе яны б пачуваліся на сваім месцы.

— Яшчэ вы былі сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі і руху «За Свабоду» — усё роўна не пачуваліся на сваім месцы?

— Там я ня бачыў ня толькі свайго месца, але й сэнсу. Агулам — гэта расчараваньне ў самім працэсе, у палітычных лідэрах — калі людзі размаўляюць штампамі і нейкімі палітычнымі мантрамі. Да прыкладу, зьвяртаесься простай чалавечай мовай, а табе адказваюць фразамі з выбарчай праграмы — гэта несур’ёзна. Гэта не дае веры ні самому чалавеку, ні жаданьню зь ім размаўляць.

Сяброўства ў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі трымалася на харызьме Паўла Севярынца. А з руху «За Свабоду» сышоў праз год сяброўства — не знайшоў там ні жывой супольнасьці людзей, ні дзейнасьці.

Цяпер іншыя цікавасьці ды іншыя заняткі, якія даюць плён, а гэта вельмі важна. Бо калі няма выніку, то які сэнс марнаваць час і чалавечы рэсурс. Пагатоў што ў нашай краіне няма нармальнай здаровай палітыкі.

З году ў год прамаўляюцца тыя самыя лёзунгі, з году ў год людзі ідуць на вуліцы, садзяцца на «суткі», а пасьля купамі зьяжджаюць зь Беларусі. З гэтай «мясарубкі» па-рознаму выходзяць: хтосьці выкарыстоўвае як трамплін для выезду, хтосьці расчароўваецца і становіцца цалкам апалітычным, хтосьці займаецца асабістым жыцьцём. Таму я не хацеў бы сябе з усім гэтым асацыяваць, а тым больш прысьвячаць гэтаму частку свайго жыцьця.

«Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся»

— А што выезд для вас — спакуса ці ганьба?

— Я пэўны час жыў ва Ўкраіне, калі вучыўся ў Львове, некаторы час жыў у Польшчы. І ў абодвух выпадках гэта быў досьвед, які даў зразумець, што дзе б ты ні жыў — ты заўсёды там будзеш чужым. Усё роўна будзеш чытаць навіны беларускіх СМІ, праглядаць фэйсбук — застанецца заўсёдная туга.

Да асобы Зянона Пазьняка можна ставіцца па-рознаму — напрыклад, я стаўлюся крытычна. Але начамі ў сядзібе пад Львовам, дзе мы жылі зь дзяўчынай, я гартаў ягоную кнігу «Дарога», глядзеў фатаздымкі, чытаў вершы — і проста плакаў, настолькі мне было тужліва. І я прыняў рашэньне: усё ж быць тут, хоць на ўсё жыцьцё заракацца таксама ня варта. Гэта мая краіна: «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». А каму не падабаецца — калі ласка, няхай зьяжджае.

— Палітычныя актывісты звычайна зьяжджаюць у выніку перасьледу. Вы таксама адбылі сем месяцаў турмы, а агулам былі асуджаныя на чатыры гады. На вас гэта ніяк не паўплывала?

— Гэта мела ўплыў, але, хутчэй, станоўчы: у турме я пазнаёміўся зь Беларусьсю — ад шараговых міліцыянтаў да чыноўнікаў і бізнэсоўцаў. У адной з камэраў я сядзеў з двума ці трыма кадравымі міліцэйскімі падпалкоўнікамі. Магчыма, што мяне пасадзілі туды адмыслова, каб здарыўся канфлікт, але мы ў выніку пасябравалі.

Гэта было ў «амэрыканцы» КДБ, дзе напачатку дзейнічаў «рэжым узмацненьня». І вось аднаго з тых міліцыянтаў, а ён быў мажны такі, гэтая «маска» кінула проста ў сьцяну. Пасьля ён выходзіць у двор і кажа: «Цяпер я разумею, чаму «сямёнаўцы» ў Грамадзянскую вайну чэкістам выразалі зоркі на ілбах».

А адзін зь сядзельцаў узгадваў, колькі празь ягоную камэру прайшло «палітычных». І, кажа, самы «прыкольны» зь іх Міхалевіч. Запытваю, чаму, а ён адказвае: гэта быў адзіны чалавек, які запытаўся маёй думкі. Усе астатнія толькі агітавалі і «задзьвігалі» лёзунгі.

Таму дзякуй Богу, што не чатыры гады турмы адбыў, але сем месяцаў. Пабачыў сыстэму знутры, якая вельмі неэфэктыўная, пазнаёміўся зь людзьмі і з самім сабой.

«Матолька, Пальчыс, Белавус больш папулярныя, чым палітыкі»

— Калі вы адышлі ад палітычнай дзейнасьці, то як тады трапілі ў начное здарэньне ў Курапатах летась увесну, калі на абаронцаў урочышча напалі невядомыя з кіямі і вам да крыві разьбілі галаву?

— У Курапаты я патрапіў перадусім як журналіст — меў пасьведчаньне, нататнік і ўвесь час пісаў. Але пасьля застаўся ўжо і як звычайны грамадзянін, бо мне гэта было важна. Альбо калі была ўся гэтая «Справа патрыётаў», то я таксама займаўся некаторымі арганізацыйнымі справамі.

Мне было б сорамна, каб я застаўся ўбаку, бо як бы я пасьля глядзеў гэтым людзям у вочы? Гэта значыць, што ты можаш жыць сваім жыцьцём, займацца сваімі справамі — журналістыкай ці чым яшчэ, але калі здараюцца нейкія крытычныя грамадзка-палітычныя сытуацыі, то ты проста ня можаш заставацца ўбаку.

І гэта не палітыка, а нармальная грамадзянская пазыцыя. Калі ты грамадзянін сваёй краіны, то пэўны адсотак свайго часу і, магчыма, сваіх фінансавых рэсурсаў маеш аддаваць на штосьці грамадзка-важнае. І няважна, ці ты «айцішнік» і на «Талацэ» спансаруеш нейкія праекты, альбо ты сьлесар і лічыш сваім абавязкам выйсьці на нейкую акцыю.

Мне падаецца, што гэта і ёсьць пазыцыя грамадзянскай супольнасьці, якая, на жаль, пакуль ня ёсьць агульнай нормай у нашай краіне.

— То ці ёсьць у нас шанец стаць такой «грамадзянскай супольнасьцю»?

— Вядома, ёсьць. Я пажыў ва Ўкраіне і вельмі люблю Ўкраіну, але мне падаецца, што ў нас гэтага шанцу больш. Там грамадзтва больш падзелена і там больш хаатычнасьці. У Беларусі людзі больш схільныя да парадку. Але калі чалавек распачынае нейкі свой бізнэс, плаціць падатак, а пасьля яго арыштоўваюць і ўсё разбураюць, то ў такіх выпадках я разумею і абыякавасьць людзей, і тое, што яны зьяжджаюць з краіны.

У дзяржаве мае быць перабудаваная судовая сыстэма і сыстэма арганізацыі эканомікі, каб людзі захацелі тут жыць і «ўкладвацца». Адначасна зьменіцца ў людзей стаўленьне і да дзяржавы, і да грамадзтва. А ў нас, на жаль, пакуль што наадварот — ідзе ціск на кожную праяву грамадзянскай супольнасьці. Напрыклад, паглядзіце, які цяпер прэсінгперажываюць футбольныя фанаты. А плякаты і білборды «Я люблю Беларусь» — гэта прыгожа, вядома, але імі нічога ня зьменіш. Фанацкі рух — гэта сіла, дзе і калі яна можа «стрэліць» — невядома.

— Але навошта сілавікам спатрэбіліся футбольныя фанаты?

— Праз падзеі ва Ўкраіне. Бо менавіта футбольныя фанаты былі адной з асноўных сілаў на Майдане: структураваныя, арганізаваныя і з добрай фізычнай падрыхтоўкай. Думаю, што для нашых сілавікоў Майдан таксама стаў добрым досьведам. Яны бачаць, што моцных палітычных партыяў у нас няма, а фанацкі рух — ёсьць.

Футбольныя фаны, да прыкладу, апалітычныя, размаўляюць па-расейску, але маюць цішоткі і шалікі з нацыянальнымі сымбалямі, шануюць «Пагоню», нацыянальныя сьвяты і нацыянальных герояў. Бо яны выяжджаюць за мяжу, а там, да прыкладу, ва Ўкраіне ці Польшчы, фанаты страшэнна патрыятычныя. Ну і нашым сорамна ня быць патрыётамі сваёй радзімы — многія менавіта гэтак і прыйшлі да беларушчыны. Вось таму і распачалі прэвэнтыўную «зачыстку» фанацкіх груповак.

Менавіта з гэтай пазыцыі можна разглядаць справу Ільлі Валавіка, які атрымаў 10 гадоў зьняволеньня — выпадак проста вусьцішны. Бо ён — вернік і спартовец, які займаўся тайскім боксам і зьбіраў вакол сябе моладзь, якая таксама займалася спортам, а не «бухала» на раёне.

Хочацца верыць, што ў краіне штосьці зьмяняецца да лепшага. Але калі раптам бачыш падобныя справы, калі замест падтрымкі і дапамогі грамадзкім ініцыятывам, скіраваным на працу з моладзьдзю, узьнікаюць справы, падобныя справе Валавіка ці «Справе патрыётаў», то разумееш, што вэктар працы сілавых структураў і судоў у Беларусі застаецца нязьменным. А бязь зьменаў нічога лепшага ў краіне не адбудзецца.

— Тады якая сіла можа стаць патэнцыйным «лякаматывам», які пацягне зьмены ў нашай краіне?

— Прынамсі, у палітычных структураў няма аніякага патэнцыялу. Гэтыя структуры «ні пра што», якія скіраваныя хіба што на ўласнае выжываньне. Каб «адбіць» свае офісы і хоць бы захаваць колькасьць чальцоў.

Хто ці што можа стаць гэтым рухавіком да зьменаў? Моладзь. Калі бачыш «айцішнікаў», якія рэальна скідваюцца на Дзень Волі. Калі бачыш у мэтро групу моладзі ў нацыянальнай вопратцы… Гэта вельмі пэрспэктыўна. Ці тая ж «сьвятая тройца» Матолька, Пальчыс, Белавус — яны не заангажаваныя наўпрост у палітыку, але рэальна больш папулярныя, чым палітыкі. Якая палітычная партыя здольная сабраць грошы на сьвяткаваньне, як сёлета на 100-годзьдзе БНР? А яны сабралі, за іх «прагаласавалі рублём» — значыць, ім давяраюць.

Ну а палітыкі зь вечным хаджэньнем па вуліцах — гэта ўжо мінулае стагодзьдзе. Тое, што Статкевіч яшчэ кагосьці выцягвае, — гэта ўжо рэтраспэктыва. Я не ўяўляю падобны варыянт зьменаў.

«Не хадзіць жа толькі па барах на Зыбіцкай»

— Добра, а якія «цікавыя і плённыя заняткі» па-за палітыкай вам цікавыя?

— Валянтэрскія летнікі, якія мы другі год ладзім са старшынём Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам. Гэта выезды, археалёгія, упарадкаваньне шляхоцкіх маёнткаў, сядзібаў і паркаў, праца з моладзьдзю — і гэта крута. Апошні такі летнік адбыўся ў жніўні ў Шчорсах. Прыбіралі былы гаспадарчы двор і парк Храптовічаў — высякалі хмызьняк, палілі сухастой.

Альбо, да прыкладу, раскопкі курганоў у Наўрах на Мядзельшчыне. Натуральна, археолягу, які там працуе, патрэбныя памочнікі. Таму, едучы туды, мы дапамагаем і навуцы, і моладзі, якая адкрывае для сябе Беларусь. Бо калі чалавек сваімі рукамі адкапае старажытную кераміку ці патрымае ў руках мэталічную аздобу, то гэтая гісторыя ўспрымаецца ўжо зусім інакш, чым праз канал Discovery, — ня штосьці чужое і далёкае, а сваё, што побач твайго жыцьця.

Ці як я казаў сёлетнім валянтэрам-студэнтам у Шчорсах: некалі вы прыедзеце сюды са сваімі сем’ямі і дзецьмі, калі тут усё будзе выглядаць зусім інакш, і скажаце ім: я таксама спрычыніўся да аднаўленьня гэтай сядзібы. Гэта і ёсьць стваральная праца, якая сапраўды прыносіць карысьць, і якой не займаецца ані дзяржава са сваімі БРСМамі, ані апазыцыйныя структуры. Таму я знайшоў свой фармат — як бальзам на душу. І на гэтую працу мне не шкада ані часу, ані рэсурсаў. Сярод удзельнікаў нашых летнікаў — студэнты, працоўная моладзь, «айцішнікі», сямейныя людзі. І многія ўжо чакаюць лета, каб ізноў ехаць зь летнікам. Бо ты спазнаеш і сябе, і Беларусь, і новых сяброў. Не хадзіць жа толькі па барах на Зыбіцкай.

— Гэта, можна сказаць, вашае хобі, а «хлеб» — гэта журналістыка?

— Так. Працую журналістам-фрылансэрам на розныя мэдыя — ад «Нашай Нівы» да «Будзьма беларусамі». Зараз буду маляваць комікс для часопіса «Наша гісторыя».

Жыву «на два дамы»: збольшага ў Горадні, у Менску бываю па працы.

«Можна бясконца казаць, што ў нас музэі бедныя, а можна ім дапамагчы»

— Ці пачуваеце вы сябе зрэалізаваным, ці яшчэ ёсьць такія пляны і мары, якім наканавана збыцца?

— Пляны і мары будуць, пакуль я жывы. Але і сёньня цешуся тым, чым займаюся ў складзе Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Цяпер мы выкупілі школу, дзе вучыўся Васіль Быкаў, і вельмі спадзяемся, што з часам там паўстане грамадзка-культурны цэнтар. Таксама спадзяемся выкупіць дом у Шчорсах, каб там была свая база, дзе можна праводзіць летнікі. Мне падаецца гэта вельмі пэрспэктыўным, бо мы падтрымліваем кантакты з нашчадкамі Храптовічаў, якія жывуць у ЗША. Паспрабуем іх заахвоціць аднавіць Шчорсы, бо гэта іхная спадчына.

Таксама ў рамках Таварыства маем кампанію «Вяртаем спадчыну» — вяртаньне рарытэтаў у музэі Беларусі. Я заўсёды цікавіўся антыкварыятам, сам букініст і калекцыянэр — зьбіраю фатаздымкі і рарытэты Другой усясьветнай вайны. Раней сабраў калекцыю беларускай букіністыкі — улёткі, фатаздымкі — усё даваенная беларушчына. Усё гэта я перадаў у Архіў-музэй літаратуры і мастацтва на плошчы Свабоды ў Менску, а частку — у Горадзенскі гісторыка-археалягічны музэй. Нядаўна, напрыклад, выкупілі частку архіву навучэнкі Віленскай гімназіі. І ўсё гэта — па-беларуску.

Я гэта ўсё распачаў адзін, але далучаюцца таксама іншыя людзі. Да прыкладу, Міраслаў Лазоўскі — ён апантаны вайсковай гісторыяй. Разам мы выкуплялі артэфакты «напалеонікі» — вайны 1812 году — і перадалі ў Нацыянальны гістарычны музэй. Бо гэтыя гістарычныя рэчы маюць належаць нацыі. Можна бясконца казаць, што ў нас музэі бедныя, а можна ім дапамагчы.

— І гэта вы робіце за свае ўласныя сродкі?

— Так, хоць, вядома, спадзяемся, што гэта перарасьце ў агульнанацыянальную кампанію з пляцоўкай дзе-небудзь на «Талацэ». Бо калі, скажам, ёсьць нейкая каштоўная рэч на тысячы даляраў — зразумела, мы яе не «падымем». А калі скінуцца, то можна такую гістарычную каштоўнасьць вярнуць у Беларусь.

Цяпер, да прыкладу, за мяжой ёсьць Мсьціслаўскае Эвангельле ў прыватнай уласнасьці. І гэты чалавек хоча за яго атрымаць восем тысяч даляраў. І я хацеў бы пачаць зь ім перамовы, каб выкупіць і вярнуць у Беларусь. У гэтым я бачу сэнс, бо такое застаецца. Менавіта такімі праектамі мне хацелася б займацца, бо гэта і ёсьць — пра Беларусь.

— Вы пачуваецеся шчасьлівым?

— Шчасьце — гэта кароткая эмоцыя. Ты сядзіш каля вогнішча, глядзіш, як сыплюцца іскрынкі — і ты шчасьлівы. Ты сядзіш у намёце, а па ім дождж б’е — і гэта шчасьце. Альбо ляжыш на сеньніку і чуеш, як яблыкі падаюць напрыканцы жніўня — і гэта шчасьце. І Беларусь дае вось такія кароткія моманты шчасьця.

Я шчасьлівы, што не застаўся вечным валянтэрам, каб расклейваць улёткі ці зьбіраць подпісы, а пасьля «з барскага пляча» атрымаць паездку на сэмінар у нейкую краіну. Шчасьлівы, што ня стаў вечным прафэсійным палітыкам у гарнітуры, які палову месяца ёсьць у Стакгольме, палову ў Брусэлі, а на выходныя яшчэ і ў Беларусь прыяжджае, каб тут пафоткацца, як ён зьбірае подпісы за што-небудзь. Гэта шлях у нікуды, і гэта проста дэградацыя.

Пяць пытаньняў Свабоды

— Беларуская нацыянальная ідэя — гэта….?

— Гэта стваральная праца, а таксама любоў да свайго. Нацыянальная ідэя — гэта ідэя дому і ідэя сям’і. Гэты дом трэба спачатку збудаваць, а пасьля абараніць. І пасьля гэтую ідэю з асабістага дому і сям’і перанесьці на свой горад, на свой рэгіён і на сваю краіну.

— Назавіце трох нацыянальных героеў Беларусі?

— Станіслаў Булак-Балаховіч, Міхал Вітушка, Язэп Драздовіч.

— Якая кніга найбольш паўплывала на вас як на асобу?

— «Вайна ў натоўпе» Дзьмітра Карчынскага.

— Колькі грошай вам патрэбна для поўнага шчасьця?

— Залежыць ад таго, у якой краіне ты жывеш. Калі ва Ўкраіне, то менш, калі ў Беларусі — больш, у Польшчы — яшчэ больш. Няма такой сумы, і агулам — грашыма шчасьце не вымяраецца.

— Як і калі ў Беларусі зьменіцца ўлада?

— Цяпер лічу, што гэта будзе шлях Гішпаніі і Франка — гэта значыць перадача ўлады маладым і талковым мэнэджэрам. Але гэта момант эвалюцыі, а не рэвалюцыі. Гэта пазытыўны варыянт. Нэгатыўны варыянт — гэта ўмяшаньне Расеі, і тады акурат будзе варыянт рэвалюцыі, акупацыі, анэксіі… Мне перадусім бачыцца пазытыў: перадача ўлады і павольная, павольная эвалюцыя.

Галіна Абакунчык, Уладзь Грыдзін, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Палітыка і грамадства
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Літва працягнула надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю да 14 студзеня
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Усяго патроху
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
«Засталіся ўсяго 44 бясплатныя ўпакоўкі». Інтэрнэт-махляры запусцілі рэкламу прэпарату нібыта ад Глеба Лабадзенкі
Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Сёння ў католікаў — Святы Мікалай. Пачынаюцца калядныя святы
Двое бегемотаў з бельгійскага заапарку падхапілі кавід. Іх змясцілі на каранцін
Спорт
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Здарэнні
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў вакне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
У папраўчай калоніі №5 у Івацэвічах падчас нясення службы загінуў вайсковец
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Берасцеец у аўтобусе раззлаваўся на падлеткаў і аднаму з іх пагражаў нажом. Школьнікі яго высачылі
Раман Пратасевіч праходзіць сведкам. Што вядома пра закрыты суд над Эдуардам Пальчысам
Карысная інфа
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
На выходных пахаладае да мінус 10
Здароўе
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Беларусь ва ўмовах санкцый плануе замясціць імпарт на $9 млрд
Меркаванні
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У маскоўскім метро зрабілі надпісы на ўзбекскай і таджыкскай мовах. Мясцовыя жыхары паскардзіліся ўладам
У ААЭ скарацілі працягласць працоўнага тыдня да чатырох з паловай дзён і скасавалі выхадную пятніцу
444 навагоднія ёлкі ў кватэры: здаецца, гэты немец пабіў сусветны рэкорд ФОТАФАКТ
Польшча: На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца каля сямі тысяч мігрантаў
ЕСПЧ забараніў Польшчы выдвараць мігрантаў назад у Беларусь
Дызайн еўра зменіцца
ЗША абвясцілі аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды — 2022 у Пекіне
Галоўнае
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Калтовіч: Спадзяёмся, што харчовае эмбарга не адчуюць пакупнікі
Лукашэнка раздаў беларускія пашпарты 448 украінцам
Кіраўнік мінскай IT-кампаніі абвясціў аб выдаленні бчб-эмодзі з працоўнага чата
«Света, я вас кахаю». Жыхара вёскі Куршыновічы асудзілі за чырвона-белыя надпісы і прызнанне ў каханні Святлане Ціханоўскай
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Усяго патроху
Нервовая рэакцыя. СМІ заўважылі, што пенсіі ў Мінску крыху ўпалі. Мінгарвыканкам хутка адрэагаваў — статыстыка з сайта знікла
«Не захацеў надзяваць маску». У Маскве наведвальнік дзяржустановы адкрыў стральбу, ёсць загінулыя
Канцэрн Henkel вырашыў адмовіцца ад супрацоўніцтва з беларускімі тэлеканаламі
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
Фота / Відэа
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Паўлючэнка сказаў: «Ваша кампанія скончаная». Новыя падрабязнасці ад'езду Ціханоўскай з Беларусі
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Забарона ўвозу шэрагу тавараў»: афіцыйны Мінск анансаваў адказ на заходнія санкцыі
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх