У Мазыры (Гомельская вобласць) распачата крымінальная справа паводле заявы мясцовай жыхаркі, якая не атрымала ад сяброўкі буйную суму грошай, адпраўленую ёй па пошце.

Як паведамілі БелаПАН у Мазырскім РАУС, сяброўка з Магілёва выслала мазыранцы каштоўную бандэроль з дакументамі, куды паклала 5,3 млн. рублёў. Атрымаўшы бандэроль, грошай мазыранка не знайшла, пры гэтым усе дакументы былі на месцы. Апрача таго, пакет важыў менш на некалькі грамаў, чым было ўказана ў квітанцыі адпраўніка.

Справа распачата на падставе часткі 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (патаемны крадзеж маёмасці).

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0