Знакаміты польскі актор памёр у варшаўскім Белянскім шпіталі. Яму было 80, піша gazeta.pl

Ян Махульскі нарадзіўся ў Лодзі 3 ліпеня 1928 г. Да канца свайго жыцьця ён падкрэсьліваў, што зьўляецца ладзянінам.

Сыграў у некалькіх спэктаклях ды зьняўся больш чым у 80-ці фільмах.

На постсавецкай прасторы найбольш вядомы фільм зь яго удзелам -- «Ва‑банк», які паставіў у 1981 г. сын Яна Махульскага - Юліюш.

Сп. Ян выканаў ролю Генрыка Квінты — медзьвяжатніка, які пасьля выхаду з турмы вырашыў разьвітацца зь мінулым. Але на разьвітаньне ён пастанавіў паквітацца са сваім былым калегам Крамэрам.

«Ва-банк» ці не найлепшы з польскіх фільмаў. Потым быў яшчэ «Ва-банк-2», годны працяг першай стужкі.

Ян Махульскі напісаў некалькі кніжак, у тым ліку і аўтабіяграфію «Chłopak z Hollyłódź».

 Фота Agencja Gazeta

Фота Agencja Gazeta

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0