Сэнат ЗША адхіліў просьбу кіраўнікоў «Вялікай тройкі» — General Motors, Chrysler ды Ford Motor наконт выдзяленьня дзяржпазыкі. Каб выратаваць сытуацыю GM неабходна каля $10-12 млрд, кампаніі Chrysler — 7 млрд, а Ford папрасіў ва ураду $8 млрд. Цяпер амэрыканскія аўтагіганты апынуліся на мяжы банкруцтва.

Супраць аказаньня фінансавай дапамогі выступілі прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта Буша, а таксама сэнатары-рэспубліканцы. Адмову яны абгрунтавалі тым, што ўладальнікі аўтамабільных кампаніяў самыя вінаватыя ў тым, што цяпер адбываецца ў гэтай галіне.

Акрамя таго яны лічаць, што наўпроставая дзярждапамога можа аказацца шмат даражэйшай, калі ўлічыць магчымыя санкцыі з боку іншых краінаў.

Дело са спасылкай на Dertoit Free Press

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0