Перад ад'ездам з Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка наведаў вытворчасць беларуска-таджыкскай трактарнай тэхнікі ў горадзе Гісар.

Разам з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам ён агледзеў новы цэх, дзе ўжо пачата зборка трактароў для пастаўкі ў Афганістан.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, напрыканцы сустрэчы Лукашэнка падарыў Рахмону сертыфікат на трактар «Беларус» мадэлі 82.1. Той падзякаваў за падарунак, адзначыўшы, што тэхніка будзе запатрабавана ў гаспадарцы.

Дарэчы, паўгода таму прэзідэнт Таджыкістана падарыў Лукашэнку вялікі букет ружаў.

Падарунак Рахмону ад Лукашэнкі.

Падарунак Рахмону ад Лукашэнкі.

Падарунак Лукашэнку ад Рахмона, май 2018 года

Падарунак Лукашэнку ад Рахмона, май 2018 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0