Белстат апублікаваў займальныя дадзеныя аб узроўні адукацыі беларускіх чыноўнікаў.

Паводле статыстыкі, па стане на 1 снежня 2017 года ў Беларусі працавала 37 159 дзяржаўных служачых.

Адразу ўдакладнім, што ў гэтыя лічбы не ўваходзяць аніякія сілавікі — ні Міністэрства ўнутраных спраў, ні Міністэрства абароны, ні КДБ са Следчым камітэтам.

Што наконт іх узроўню адукацыі? 0,2% чыноўнікаў не маюць ні вышэйшай, ні сярэдняй адукацыі.

Дакладную лічбу назваць складана, паколькі Белстат прыводзіць інфармацыю, акругляючы яе да дзясятых доляў працэнта. Такім чынам, ад 56 да 92 чыноўнікаў маюць за плячыма толькі школу.

На дзіва, некаторым з іх гэта не перашкодзіла прабіцца ў начальнікі. Паводзе статыстыкі, налічваецца ад 4 да 8 кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і іх намеснікаў са школьнай адукацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?