Прэзыдэнт Балівіі, Эва Маралес, абвінаваціў ЗША ў спробе ўсталяваць прыборы падслухоўваньня ў яго мабільны тэлефон. На думку Маралеса супрацоўнікі амэрыканскага агенцтва па барацьбе з наркотыкамі, якія дзейнічаюць у яго краіне, замест таго, каб упраўду змагацца з кантрабандыстамі какаіну, сочаць за ім і яго намесьнікам. «Нам зусім ня трэба, каб людзі амэрыканскага агенцтва па барацьбе з наркотыкамі апанавалі прэзыдэнтам», — сказаў Маралес падчас сымпозіюма, які ладзіла Арганізацыя амэрыканскіх краінаў у Вашынгтоне.

У апошнія месяцы амэрыкана-балівійскія стасункі зазналі збольшага падзеньні, найніжэйшы пункт якіх прыпадае на верасень, калі Маралес выгнаў амэрыканскага амбасадара з Балівіі.

Вашынгтон, у сваю чаргу, не задаволены захадамі Ля-Пасу ў супрацьдзеяньні наркакартэлям і нават дадаў Балівію ў сьпіс краінаў, якія «амаль зусім ня выканалі» сваіх абавязацельстваў у вайне проці гандлю наркотыкамі. Балівія займае трэцяе месца паводле колькасьці экспартаваньня какаіну, пасьля Калюмбіі і Пэру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?