Пачынаем другі сезон бясплатных курсаў украінскай мовы ў Мінску! Калі вы хочаце весела, цікава і бясплатна вучыць украінскую, далучайцеся. 

Заняткі будуць праходзіць кожную пятніцу ў сядзібе ТБМ ім. Францыска Скарыны (Мінск, вул. Румянцава, 13) з 18.00 да 19.30 і з 19.40 да 21.10. Плануем адкрыць дзве групы: для пачаткоўцаў і для тых, хто ўжо валодае ўкраінскай на ўзроўні А2 і вышэйшым. Час заняткаў для кожнай з груп абярэм пасля ў залежнасці ад колькасці ахвотных, таму зараз просім выбіраць групу па ўзроўні валодання мовай і называць час, які вам найбольш пасуе.

Запісацца можна тут, тут і тут. 

+375296031855 — Святлана
+380686092925 (Viber) — Ягор

Набіраем таксама асобную групу для дзяцей. Заняткі будуць праходзіць кожную пятніцу ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур (вул. Чычэрына, 19) з 17.00 да 18.30.

Запісацца можна тут.

+375259495660 — Аксана (група для дзяцей).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0