Дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана (ДНКА) будзе прадаваць Грузіі блізу мільярда кубаметраў газу па льготных цэнах цягам бліжэйшых пяці год.

Пра гэтае заявіў міністр энергетыкі Грузіі Аляксандар Хетагуры, паведамляе Reuters. Ён таксама зазначыў, што гадавыя патрэбы краіны ў прыроднай газе складаюць блізу 1,8 мільярда кубаметраў. І 800 мільёнаў звыш ільготнага ліміту Грузія будзе купляць па рынкавых коштах.

Гэтае норма замацавана ў пяцігадовай дамове паміж Грузіяй і Азербайджанам, якая была падпісана днямі. У дакуманце гаворыцца, што ДНКА возьме на сабе функцыі грузінскай карпарацыі па нафце й газу, якая раней выступала аптовым пастаўшчыком імпартаванай газы для буйных спажыўцоў.

Як адзначыў прэзідэнт Саакашвілі, заключанае пагадненне дазваляе павялічыць газіфікацыю краіны на 80%. Пры гэтым Грузія будзе плаціць за газу каля 167 даляраў за тысячу кубаметраў льготнага газу. Кошт з астатніх 800 мільёнаў кумаметраў складзе блізу 180-200 даляраў.

Дарэчы, нават гэты, неільготны кошт ніжэйшы за той, які просіць саюзная Расія ад саюзнай Беларусі ў 2009 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?