Аляксандар Баразенка пасьля сямі дзён галадоўкі пагадзіўся спыніць акцыю пратэсту.
Пра тое паведаміла маці Аляксандра, Алена Баразенка.
Ад 27 кастрычніка Аляксандра Баразенку, апошняга фігуранта Справы 14-ці, трымаюць у сьледчым ізалятары. Калі судзілі трынаццаць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху, якіх абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня, Аляксандар быў у Польшчы. Ён вучыцца ва Ўроцлаўскім унівэрсытэце па праграме Кастуся Каліноўскага. У хуткім часе хлопца будуць судзіць.
0
0
0
0
0
0