Па словах прэзідэнта ЗША, гэта «адна з нямногіх добрых рысаў» яго характару.

Фота: Wikimedia Commons.

Фота: Wikimedia Commons.

Трамп адказваў на просьбу журналістаў пракаментаваць заявы кандыдата на пасаду Вярхоўнага суда Брэта Каваньі.

Трамп заявіў, што ніколі не ўжываў ні куфля алкаголю, у тым ліку і піва ў абарону Брэта Каваньі — кандыдата ў Вярхоўны суд, які прызнаўся ў любові да піва падчас каментавання абвінавачванняў у дамаганнях з боку трох жанчын. Кандыдата абвінавацілі ў сэксуальнай агрэсіі, у сувязі з чым ФБР было даручана правесці расследаванне.

«За ўсё жыццё я ні разу не выпіў ні куфля алкаголю. Вы маглі б уявіць, што было б, калі б я піў? Якім бы кашмарам я быў. Я быў бы найгоршым у свеце»,

— заявіў Трамп.

Трамп падкрэсліў, што ён верыць Каваньі, і нават калі кандыдат злоўжываў алкаголем шмат гадоў таму, гэта не можа ўплываць на яго кваліфікацыю суддзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0