Міністр унутраных спраў Украіны Арсэн Авакаў заявіў, што адзін з нападнікаў на Сяргея Скрыпаля ў Солсберы датычны на вывазу экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Расію.

Пра гэта 2 кастрычніка Авакаў сказаў падчас сустрэчы з міністрам па пытаннях бяспекі Вялікабрытаніі Бэнам Уолесам.

Гаворка ідзе пра афіцэра ГРУ Анатоля Чапігу. Журналісты мяркуюць, што Анатоль Чапіга — сапраўднае імя Руслана Башырава, якога брытанскія сілавікі падазраюць у атручванні Скрыпалёў.

Раней былы журналіст «Цэнтра кіравання расследаваннямі» Сяргей Канеў, які ўдзельнічаў у расследаванні The Insider і Bellingcat, заявіў, што Чапіга-Башыраў удзельнічаў у эвакуацыі Януковіча ў Расію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0