На ютуб-канале «вДудь» выйшла інтэрв'ю з расійскім рэперам Pharaoh (сапраўднае імя — Глеб Галубін). Ён распавёў, за што ўдарыў наведвальніка на канцэрце ў Мінску, а таксама пахваліўся, што яго выступ спадабаўся беларускай пракуратуры.

Гаворка ідзе пра здарэнне 4 мая на канцэрце рэпера ў Мінску.

Юрый Дудзь спытаў у Фараона: за што той ударыў наведвальніка на канцэрце ў Мінску.

— За тое, што ён зрываў з мяне штаны. Я яму сказаў: «Яшчэ раз [гэта зробіш], я цябе [стукну]. Ён пастаяў, паглядзеў на мяне і яшчэ раз сарваў. Я яму [ўрэзаў]. Потым ён вакол сябе пакруціўся і зноў пачаў зрываць. Я яму яшчэ раз [урэзаў].

Таксама выканаўца распавёў, што да яго на мінскі канцэрт прыходзіла пракуратура, якой канцэрт спадабаўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0