Фільм беларускі Дар'і Жук «Крышталь» (вытворчасці Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі) сабраў у беларускім пракаце 109 120 рублёў, паведамляе пракатчык фільма.

Два ўік-энды фільм займаў трэцяе месца мінскага бокс-офіса, многія сеансы прайшлі з аншлагам, а пракат фільма быў падоўжаны на два тыдні.

Усяго ў Беларусі фільм паглядзелі 18 184 гледачы. У Мінску фільм паглядзелі 15 380 гледачоў (фільм сабраў 96 381 рубель), у рэгіёнах - 2 804 гледача (12 739 рублёў).

Фільм «Крышталь» будзе прадстаўляць Беларусь на «Оскары». Стужка ўжо атрымала гран-пры фестываляў у Алматы і Адэсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0