Французская паліцыя пачала расследаванне па факце заявы аб знікненні прэзідэнта Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі (Інтэрпал) Мэна Хунвэя, паведамляе Reuters.

Фота з сайта Інтэрпала

Фота з сайта Інтэрпала

У паліцыю звярнулася жонка Мэна, якая жыве ў Ліёне, горадзе, дзе размешчана штаб-кватэра Інтэрпала. Паводле яе слоў, муж адправіўся ў канцы верасня ў адпачынак на радзіму, у Кітай. З тых часоў яна страціла з ім сувязь.

«Тэлефанаванні прэс-сакратара Інтэрпала засталіся без адказу», - удакладняе агенцтва.

Аб расследаванні знікнення Мэна паведамляе таксама радыёстанцыя Europe 1. Па дадзеных радыёстанцыі, ён пакінуў Францыю ў суботу, 29 верасня, і накіраваўся ў Кітай. З тых часоў ніякай інфармацыі пра яго блізкія не атрымлівалі.

Мэн Хунвей быў абраны прэзідэнтам Інтэрпола ў лістападзе 2016 года, тэрмін яго паўнамоцтваў канчаецца ў 2020 годзе.

Да пераходу ў Інтэрпал Мэн быў намеснікам міністра грамадскай бяспекі Кітая, гаворыцца ў даведцы на сайце Інтэрпала. Раней ён займаў некалькі пасадаў ў Міністэрстве грамадскай бяспекі Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?