president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка бачыць хібы ў вайсковай падрыхтоўцы і ў цэлым выхаванні моладзі сярод мужчынскай часткі насельніцтва з-за вялікага адсотка адтэрміновак ад службы ў войску. Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

Адно з пытанняў тычылася прэстыжу вайсковай службы і што неабходна зрабіць, каб яго павысіць. «Я некалькі рэзкі пры выказваннях на гэтую тэму. Бо гэта мяне, як мужыка, не толькі прэзідэнта, занадта чапляе», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён у сувязі з гэтым адзначыў, што ў Беларусі каля 80% з ліку тых, хто падлягае прызыву на тэрміновую ваенную службу, даюцца адтэрміноўкі па тых ці іншых падставах. «Амаль 80% па законе ў адтэрміноўцы. Камусьці па вучобе, камусьці па сямейных абставінах …

То бок мы самі прынялі такія рашэнні, што людзі па законе могуць не служыць. Гэта не нармальна. Ведаеце, мы выміраем як клас, мы выміраем як мужыкі», - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў выпадку ваеннага канфлікту многія проста не будуць умець карыстацца раздадзенай зброяй.

«Мы вельмі сур'ёзна, і гэта наша задача, на працягу гэтага года і найбліжэйшага паўгоддзя падумаем над тым, як зрабіць так, каб навучыць мужыка абараніць хаця б сябе і сваю сям'ю, не кажучы ўжо пра тое, што ён Радзіму павінен абараняць.

Мы самі тут нахамуталі кучу пытанняў і сёння ахаем, охаем, што ў нас недзе не хапае вайскоўцаў», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна