Пра затрыманне Міхаіла Хананашвілі, больш вядомага як «Ніка Ізраільскі», паведаміла расійскае выданне «Росбалт». «Ніку» затрымалі ў Беларусі 5 кастрычніка, калі ён вяртаўся з Масквы.

Міхаілу Хананашвілі 46 гадоў. Ён яўрэй, родам з Грузіі, нарадзіўся ў Кутаісі. Але яшчэ ў пачатку 1990-х перабраўся ў Ізраіль. Там ён падтрымлівае шчыльныя зносіны з выхадцамі з СССР, якія заняліся бізнэсам. Лічыцца, што «Ніка» злодзей у законе нумар 1 у Ізраілі. Ён заўсёды вызначаўся асцярожнасцю, не лез у войны і разборкі.

У Маскве, як піша «Прайм-Крайм», Хананашвілі быў госцем на юбілеі іншага злодзея ў законе, Эдуарда Асатрана, таксама вядомага як «Асетрына». У канцы верасня «Асетрына» святкаваў 50-годдзе, куды запрасіў вялікую колькасць крымінальных аўтарытэтаў са ўсёй постсавецкай прасторы.

У расійскую сталіцу Хананашвілі дабіраўся праз Беларусь, каб не прыцягваць залішняй увагі. І вось у СМІ з’явілася інфармацыя, што беларускія сілавікі затрымалі «Ніку». Праўда, прычыны затрымання пакуль не агучваюцца.

Дарэчы, гэта не першая гісторыя з затрыманнем злодзеяў у законе беларускімі сілавікамі. У студзені ў мінскім аэрапорце затрымалі іншага аўтарытэта. Гела Кардава («Гела Гальскі») пасля быў прызнаны вінаватым у выкарыстанні падробленых дакументаў і атрымаў 3 гады калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?