Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння журналістам пра свае падыходы да выхавання дзяцей і прызнаўся — ён рады таму, што яго сыны не сталі прадстаўнікамі «залатой моладзі», паведамляе БелТА.

«Я вельмі рады, што яны не сталі залатой моладдзю, як модна цяпер казаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Я думаю, што вы паверыце ў маю шчырасць, таму што вы маіх дзяцей нідзе «распальцаванымі» не бачыце. А калі бачыце — скажыце, нават напішыце. Я імгненна адрэагую, — запэўніў Лукашэнка. — Я іх прывучаю жыць так, як жывяце вы, як жывуць простыя людзі».

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што кожны з яго старэйшых сыноў узяў пад сваё крыло навучальную ўстанову і дапамагае напярэдадні навучальнага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0