Месяц спатрэбіўся аператыўнікам, каб высветліць падазраваную ў крадзяжы 18000 даляраў ЗША і 400 беларускіх рублёў з дома пенсіянеркі, якая жыве ў Жлобіне.

У верасні жанчына выйшла з дома ў агарод, а дзверы на замок не зачыніла. Калі вярнулася ў жыллё, зразумела, што ў доме пабываў нехта чужы. Яна праверыла сваю схованку з грашыма, але не знайшла іх там. Па дапамогу пенсіянерка звярнулася ў міліцыю.

Праз месяц супрацоўнікі крымінальнага вышуку затрымалі жыхарку Жлобіна 1985 года нараджэння. Частку выкрадзеных грошай, 14350 даляраў ЗША, канфіскавалі і вярнулі пацярпелай. Распачалі крымінальную справу па артыкуле 205 КК Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?