Мікрааўтобус «Мерсэдэс Спрынтар» з рабочымі з Беларусі трапіў у аварыю ў Кінгісепскім раёне Ленінградскай вобласці Расіі. Як паведамляе 47news, здарэнне адбылося раніцай 8 кастрычніка.

Каля вёскі Коскалава 31-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню, двойчы наехаў на сілавую агароджу і перакуліўся.

23-гадовы пасажыр загінуў. Яшчэ шасцёра, узростам ад 20 да 45 гадоў, атрымалі траўмы. Двое з іх — цяжкія.

Папярэдняя прычына ДТЗ — галалёд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0