Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

У здзяйсненні крадзяжу каля 8 500 еўра ў роднага дзядзькі падазраецца студэнтка адной з ВНУ Гродна. 20-гадовая дзяўчына рэгулярна заходзіла ў госці да сваякоў, і ў апошні час з дома сталі знікаць грошы, распавядае абласная міліцыя.

Сваякі жылі ў інтэрнаце. Пляменніца рэгулярна наведвала іх. Падставай для звароту ў міліцыю стала знікненне 1 700 еўра. Гаспадара не было дома, а ягоная жонка адлучылася на агульную кухню. Як пазней высветлілі супрацоўнікі міліцыі, было некалькі крадзяжоў цягам трох месяцаў. Дзяўчына без дазволу брала чужыя грошы, якія сваякі збіралі на набыццё жылля. 

У момант затрымання дзяўчына адпачывала з сябрам на загараднай аграсядзібе. Хлопец, дарэчы, вызваліўся з турмы ўвесну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0