novayagazeta.ru

novayagazeta.ru

Кіраўнік грозненскага філіяла праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюб Ціціеў узнагароджаны прэміяй імя Вацлава Гаўла за працу ў галіне абароны правоў чалавека. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Прэмію ад яго імя атрымаў старшыня савета «Мемарыяла», бо Ціціеў знаходзіцца пад вартай у Чачні.

«Гэтая прэмія з'яўляецца прызнаннем працы, якую ён [Аюб Ціціеў] «Мемарыял» робяць. Гэта таксама пасланне ўсім, хто працуе ў гэтым рэгіёне, пацверджанне вяршэнства закона і правоў чалавека. Працягвайце ў тым жа духу, вы можаце разлічваць на нашу падтрымку», — прыводзяцца ў паведамленні словы старшыні ПАСЕ Ліліяны Моры Паск'е.

Ціціева затрымалі ў Чачні 9 студзеня. Пасля ператрусаў у яго машыне знайшлі наркотыкі. Супраць яго распачалі крымінальную справу па арт. 228 КК РФ (незаконнае набыццё, захоўванне, перавозка наркотыкаў).

16 студзеня праваабаронца напісаў ліст прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, кіраўніку Следчага камітэта Аляксандру Бастрыкіну і дырэктару ФСБ Аляксандру Бортнікаву, у якім паведаміў, што праваахоўнікі падкінулі яму наркотыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?