Фота Сяргея Гудзіліна

Фота Сяргея Гудзіліна

Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

Ён лічыць, што Беларусі і Расіі варта больш інтэнсіўна развіваць прамысловую кааперацыю, больш актыўна ўзаемадзейнічаць у інвестыцыйнай сферы, пераходзіць да маштабных саюзных праектаў, у тым ліку рэгіянальных. «Перспектыўнымі ў гэтым плане з'яўляюцца такія кірункі, як вялікая хімія, электроніка, фармакалогія, біятэхналогіі, IT-індустрыя і іншыя. У саюзныя праекты можна прыцягваць і кампаніі з трэціх краін», - адзначыў ён.

У Магілёве 10-12 кастрычніка пройдзе V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У гэтым годзе ў яго праграму упершыню ўключаны Савет дзелавога супрацоўніцтва, які збярэ кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання дзвюх краін. «Такія сустрэчы садзейнічаюць не толькі ўмацаванню бізнэс-кантактаў, збліжэнню нашых пазіцый па многіх пытаннях, але і надаюць імпульс сумесных праектах. Тут у нас вялікі патэнцыял», - перакананы старшыня Савета Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0