Расійскі палітык Уладзімір Жырыноўскі ўпаў, калі падымаўся на сцэну падчас цырымоніі інаўгурацыі губернатара Уладзімірскай вобласці, якім стаў яго паплечнік па партыі Уладзімір Сіпягін.

На кадрах бачна, як Жырыноўскі спатыкнуўся і ўпаў, паднімаючыся на сцэну. «З ім усё ў парадку. Ён зараз удзельнічаў у прэс-падыходзе, быў пераканаўчы і красамоўны, як звычайна», — пракаментавала «РИА Новости» інцыдэнт памочніца кіраўніка Уладзімірскай вобласці Вольга Пятрова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0