11 махляроў «зарабілі» 75 тысяч рублёў на інсцэніроўках ДТЗ у Мінскай вобласці, паведамляе БелТА.

Абвінавачаныя ў 2012-2016 гадах інсцэніравалі ДТЗ з удзелам аўтамабіляў, а затым падавалі ў філіялы страхавых кампаній несапраўдныя звесткі пра страхавыя выпадкі.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя па ч.3 арт. 209 КК (махлярства, здзейсненае паўторна, групай асоб, у буйным памеры).

Крымінальная справа накіраваная ў суд Ленінскага раёна горада Мінска. Абвінавачаным пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0