Міністэрства абароны Расіі на сакрэтнай нарадзе ўсклала адказнасць за правалы супрацоўнікаў расійскай ваеннай разведкі ў кібераперацыях на палкоўніка ГРУ Канстанціна Бахціна, які з'яўляецца блізкім сябрам Чапігі-Башырава, паведамляе цэнтр «Дасье» са спасылкай на крыніцу ў вайсковым ведамстве.

Контрразведка Нідэрландаў праслухоўвала тэлефон другога сакратара пасольства Расіі Канстанціна Бахціна, які ўвесь час абмяркоўваў дэталі кібератакі супраць Арганізацыі па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) у Гаазе.

На сакрэтнай нарадзе ў Мінабароны Расіі дзеянні расійскіх дыверсантаў ахарактарызавалі такімі словамі, як «дрымучая некампетэнтнасць», «бязмежнае разгільдзяйства», «дэбілы» і «яшчэ б будзёнаўкі надзелі».

Падчас вучобы ў Маскве Бахціна з сям'ёй пасялілі ў інтэрнаце, дзе жыў падазраваны ў атручванні Скрыпалёў Башыраў-Чапіга. Чапіга і Бахціны сябравалі сем'ямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0