У суботу, 6 кастрычніка, у адной з крам Салігорска 54-гадовая п'яная жыхарка вёскі Пагост-2 збіралася скрасці чатыры пляшкі гарэлкі. 63-гадовая прадавачка спрабавала яе спыніць, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па арт. 14 ч. 1, арт. 206 ч. 2 КК Беларусі (замах на злачынства, рабаванне).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0