З гэтай нагоды пачаўся збор сродкаў на выданне кнігі праз Талаку — платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва па значна меншым кошце, чым у кнігарнях.

На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды зрабіць перадзамову кнігі.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» — захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

«Дзевяць жыццяў Віта Морэ» — не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ — не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага — выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара — «Дзіцячы маніфест»  і «Marginalis» — уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, «Дзіцячы маніфест» увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя Максіма Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Ежы Гедройца. Раман «Marginalis» некалькі гадоў уваходзіў у спісы бестселераў, у тым ліку крамы oz.by.

Падрабязней тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0