Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што час працы Міхаіла Бабіча на пасадзе пасла Расіі ў Беларусі стане перыядам росквіту двухбаковых адносін. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з расійскім дыпламатам, піша БелТА

Кіраўнік дзяржавы ў самым пачатку сустрэчы адзначыў, што звычайна ў гэтым выпадку кажуць нешта важнае ці пратакольнае. «Але, напэўна, было б смешна, калі б я абмежаваўся нейкай пратакольнай заявай або выказваннем», — сказаў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што да прызначэння Міхаіла Бабіча на пасаду пасла былі розныя развагі на гэты конт, публікацыі ў СМІ.

«Напэўна, рэагуючы на тое, што сказана і напісана. Сказаць, што там няма праўды нейкай долі, будзе несумленна. Калі сказаць, што там ёсць праўда, таксама будзе несумленна. Кожная група людзей, якія цікавяцца беларуска-расійскімі адносінамі, спрабавала праецыраваць праз асобу пасла … Тым больш вы ведаеце, што вельмі доўга працаваў ранейшы пасол, тэма не была актуалізавана ў Беларусі. А тут прызначэнне новага пасла. І ў сілу нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй праз асобу вашу спрабавала (тая ці іншая група людзей) нешта выказаць», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

«Скажу шчыра, што больш было негатыву. Дык вось самае галоўнае, што я хацеў сказаць публічна: не дачакаюцца! І, шчыра скажу, я хацеў бы, каб ваш перыяд працы ў пасольстве нашай брацкай Расіі ў Беларусі быў самым актыўным, эфектыўным і прарыўным.

Калі вы на гэта настроены, а ў мяне менавіта такое ўражанне, што вы настроены менавіта на такую працу, лічыце, што ў нас так і атрымаецца. Гэта будзе перыяд самага яркага росквіту нашых адносін з Расійскай Федэрацыяй», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, яго ўпэўненасць у гэтым вынікае з размовы з Уладзімірам Пуціным.

«Я гэта не хаваю — мы абмяркоўвалі, прытым неаднаразова вашу кандыдатуру. Прэзідэнт вельмі шмат мне расказваў. І мы вельмі цвёрда дамовіліся, што, надзяляючы пасла Расіі дадатковымі паўнамоцтвамі (а яны вельмі маштабныя, у беларуска-расійскіх адносінах, перш за ўсё ў сферы эканомікі, чаго раней не бывала), прэзідэнт Расіі звяртае ўвагу ўсіх, што Беларусь — гэта найважнейшая сёння краіна, з якой Расія будзе выбудоўваць адносіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?